Паўднёвая Карэя можа аплаціць прыезд КНДР на Алімпіяду


Але імаверна, што ніводны спартоўца з КНДР не прыедзе ў Пхёнчханг.

Права на ўдзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях ад Паўночнай Карэі атрымала пара фігурыстаў – 18-гадовая Ром Дэ Ок і 25-гадовы Кім Чжу Сік, якія паспяхова прайшлі адборачныя спаборніцтвы. Атлеты, аднак, не падалі заяўку на ўдзел, што раўназначна адмове ад удзелу ў Гульнях, падае «Российская газета».

«Адсутнасць фармальнай заяўкі на ўдзел разумеецца як афіцыйная адмова ад Гульняў. У МАК ужо пачалі працэдуру па перадачы права на ўдзел іншым спартсменам», – патлумачыў аргкамітэт Гульняў.

Месца спартоўцаў КНДР цяпер хутчэй за ўсё пяройдзе да той пары, якая па балах заняла наступнае месца – то бок, японцам. Ім неабходна падаць заяўку да 21 снежня – японскія атлеты наўрад ці змарнуюць шанец.

Зрэшты, Міжнародны Алімпійскі камітэт гатовы да апошняга чакаць станоўчага рашэння Паўночнай Карэі.

Сеул таксама праяўляе вялікую цікаўнасць да ўдзелу КНДР у Алімпіядзе. Нягледзячы на няпростыя двухбаковыя палітычныя адносіны, Рэспубліка Карэя неаднаразова афіцыйна заяўляла, што будзе радая бачыць дэлегацыю з КНДР – як атлетаў, гэтак і заўзятараў.

Поўдзень даў таксама зразумець, што гатовы садзейнічаць прыезду КНДР фінансава, узяўшы выдаткі на сябе.

23-я Зімовая Алімпіяда пройдзе ў Пхёнчхангу з 9 па 25 лютага.

ДД

Стужка навінаў