Пацыент з каронавірусам наведваў медычны цэнтр «Ладэ» у Менску


Ілюстрацыйны здымак. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Пацыент, у якога выявілі каранавірус, у нядзелю 8 сакавіка, прыкладна з 9-10 гадзін раніцы абследаваўся ў сталічным медцэнтры «Ладэ» на праспекце Незалежнасці. Інфармацыю «Радыё Свабода» пацвердзілі ў Мінаховы здароўя і ў самім «Ладэ».

«Цяпер наш цэнтр працуе ў штатным рэжыме, прымаем усіх пацыентаў, якія прыходзяць на абследаванне, на прыём да дактароў. Панікі няма. Уся поўная інфармацыя – у Міністэрстве аховы здароўя, усе звесткі акумулююцца там. У адпаведнасці з інструкцыяй мы паведамілі пра гэты выпадак у Мінздароўя. Больш пакуль нічога сказаць не магу», – сказала прэс-сакратарка «Ладэ» Вольга Чэрнікава.

Паводле слоў прэс-сакратаркі Мінаховы здароўя Юліі Барадун, усіх лекараў і наведнікаў, якія знаходзіліся ў медцэнтры ў адзін час з пацыентам, павезлі ў Бараўляны на каранцін. Колькасць людзей не ўдакладняецца, але вядома, што іх няшмат, бо тады быў выходны святочны дзень.

Нагадаем, у Беларусі па стане на 11 сакавіка выяўлена 12 выпадкаў інфікавання каронавірусам – у Менску, Віцебску, Гомлі і Горадні. Ва ўсіх пацыентаў стан здароўя здавальняючы, клінічных сімптомаў няма. Трое пацыентаў рыхтуюцца да выпіскі пасля таго, як тэсты на каронавірус паказалі адмоўны вынік.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя ўнесла каронавірус у адзін спіс з чумой і халерай
2020.03.06 10:38

КА belsat.eu

Стужка навінаў