Пацярпелыя па справе аб пажары ў Кемерава запатрабавалі мільярды рублёў кампенсацыі


Пацярпелыя па справе аб пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемерава падалі грамадзянскія позвы на суму 2,9 мільярдаў расейскіх рублёў (больш за 45 мільёнаў долараў ЗША). Пра гэта адзначаецца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры. Колькі асобаў агулам праходзяць па справе як пацярпелыя, ведамства не ўдакладняе.

Пажар у ГЦ «Зімовая вішня» у Кемерава адбыўся ў канцы сакавіка 2018 году, яго ахвярамі сталі 60 асобаў, большасць з іх – дзеці.

Абвіначванне па гэтай справе было зацверджана намеснікам генпракурора, пасля чаго яго накіравалі ў суд для разгляду па сутнасці.

Да крымінальнай адказнасці ў межах гэтай справы прыцягнутыя дырэктар Кемераўскага кандытарскага камбінату і ўладальнік ГЦ Юлія Багданава, яго тэхнічны дырэктар Георгій Собалеў, дырэктар ТАА «Зімовая вішня» Надзея Судзянок, два супрацоўнікі ТАА «Сістэмны інтэгратар», якія займаліся абслугоўваннем сістэмаў пажарнай бяспекі, ахоўнік Сяргей Анцюшын і пажарны Сяргей Генін.

Праваахоўнікі працягваюць следства. Да крымінальнай адказнасці пасля пажару ў Кемерава маюць намер прыцягнуць 15 чалавек.

ВІДЭА
28 сакавіка ў Кемерава пачынаюць хаваць ахвяраў пажару ў гандлёвым цэнтры
2018.03.28 09:20

СК belsat.eu паводле rbc.ru

Стужка навінаў