Пацярпелым беларусам будуць выдаваць візы ў Літву бясплатна


2 снежня стала вядома, што літоўскія візы для рэпрэсаваных беларусаў ужо дакладна будуць бясплатнымі, паведамляе kyky.org. Пра гэта ў твітэры паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.

Што гавораць ва ўрадзе Літвы

«Рэпрэсіі і гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян, грубыя парушэнні правоў чалавека прывялі да павелічэння колькасці асоб, якія шукаюць прытулку і часовай абароны ў Літве. Каб прыехаць і застацца ў Літве на больш доўгі тэрмін, беларускія грамадзяне павінны мець доўгатэрміновую нацыянальную візу, якая да гэтага часу абыходзілася ў 60 еўра. З гэтага

часу яна будзе бясплатнай », – заявіў выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Саўлюс Скверняліс.

Літоўцы будуць выдаваць бясплатныя візы тым беларусам, чыя сітуацыя адпавядае «асаблівым гуманітарным патрабаванням». Прасцей кажучы, тым, хто пацярпеў з-за дзеянняў «улады» і не можа знаходзіцца ў Беларусі з палітычных прычынаў.

Таксама падставай для бясплатнай візы будзе пацверджанне міністэрства, што выдача візы грамадзяніну нашай краіны адпавядае мэтам супрацоўніцтва ў галіне развіцця, знешняй палітыкі ці нацыянальнай бяспекі.

У адпаведнасці з законам Літоўскай Рэспублікі аб зборах і зборах дзяржаўная пошліна за апрацоўку нацыянальных візавых заяў у міграцыйнай службе Літвы не спаганяецца.

 

Стужка навінаў