Пацярпелых ад выбухаў салюту перавялі ў вайсковы шпіталь


Двух пацярпелых пры салюце перавялі ў Рэспубліканскі цэнтр па лекаванні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў, паведаміла міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.

4 ліпеня спецыялісты 432-га галоўнага вайсковага клінічнага медычнага цэнтру (Галоўнага вайсковага шпіталю) выязджалі ў медычныя ўстановы, дзе знаходзяцца пацярпелыя, гаворыцца ў паведамленні.

Спецыялісты прынялі рашэнне аб пераводзе двух пацярпелых у Рэспубліканскі цэнтр па лекаванні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў, які функцыянуе на базе Галоўнага вайсковага шпіталю. Гэта адзіны ў краіне цэнтр, прызначаны для пацыентаў з падобнымі пашкоджаннямі, ён укамплектаваны лепшымі медыкамі ў гэтай галіне.

Усяго, нагадаем, падчас салюту на 3 ліпеня пацярпела 10 чалавек, адна жанчына загінула.

«У шпіталі на гэты момант застаюцца два чалавекі. Іх стан – бліжэй да задавальняючага. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Адзін з раненнем шчакі, а другі – з траўмай пляча.

Яны атрымліваюць планавае кансерватыўнае лекаванне, але ніякіх актыўных мерапрыемстваў у выглядзе аперацыяў не праводзіцца. Астатнім пацярпелым дапамога аказана амбулаторна, іх адпусцілі дадому» , – расказаў раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

КА belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў