Паці Сміт на ўручэнні Нобэляў двойчы забылася тэкст песні Дылана


На цырымонію Нобэлеўскіх узнагародаў сам лаўрэат, які і абяцаў, не прыехаў.

У сярэдзіне кастрычніка Шведская Акадэмія прысудзіла Нобэлеўскую прэмію па літаратуры Бобу Дылану – «за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі», але Боб Дылан не ішоў на кантакт з нобэлеўскім камітэтам – проста не здымаючы слухаўку. У Швецыі гэткія паводзіны спевака ацанілі як «грубыя і непрыгожыя».

Нарэшце Дылан абвесціў, што лічыць узнагароду гонарам для сябе і хацеў бы яе атрымаць асабіста, але не зможа гэтага зрабіць, бо, мае ў гэты час іншыя справы, не ўдакладніўшы якія менавіта. У Стакгольме адсутнасць лаўрэата пракаментавалі як «незвычайны, але не беспрэцэдэнтны ўчынак». У гісторыі літаратурнага Нобэля на цырымоніі ўзнагароджвання ўжо адсутнічалі Дорыс Лесінг, Гэралд Пінтэр ды Эльфрыдэ Елінек.

Лаўрэат, аднак, звярнуўся да каралеўскай сям’і і ўсіх прысутных з лістом, які прачытаў чалец Шведскай акадэміі прафесар Горэс Эндаль.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGbm9iZWxwcml6ZSUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjEwMTU0MTM5Mjc1NjQ5MTAzJTI1M0EwJTI2d2lkdGglM0Q1MDAlMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjUwMCUyMiUyMGhlaWdodCUzRCUyMjYzMCUyMiUyMHN0eWxlJTNEJTIyYm9yZGVyJTNBbm9uZSUzQm92ZXJmbG93JTNBaGlkZGVuJTIyJTIwc2Nyb2xsaW5nJTNEJTIybm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd1RyYW5zcGFyZW5jeSUzRCUyMnRydWUlMjIlM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Стакгольме Дылана сімвалічна прадстаўляла спявачка Паці Сміт. Яна выканала песню «A Hard Rain’s A-Gonna Fall», якую Дылан напісаў у 1962 годзе, падчас Кубінскага крызісу, калі свет стаяў на ганку ядравай вайны.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnZpZGVvLnBocCUzRmhyZWYlM0RodHRwcyUyNTNBJTI1MkYlMjUyRnd3dy5mYWNlYm9vay5jb20lMjUyRm5vYmVscHJpemUlMjUyRnZpZGVvcyUyNTJGMTAxNTQxMzg4NTc5MDkxMDMlMjUyRiUyNnNob3dfdGV4dCUzRDAlMjZ3aWR0aCUzRDU2MCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTYwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzE1JTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUyMGFsbG93RnVsbFNjcmVlbiUzRCUyMnRydWUlMjIlM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Журналісты каментавалі, што над цырымоніяй з адсутным лаўрэатам, відаць, вісіць праклён: падчас выканання Сміт забылася тэкст. Спявачка выбачалася і тлумачыла, што нервуецца. Музыкі распачалі граць з самага пачатку, і Паці зноўку ледзь не забылася словы, але пасля секунднай паўзы працягнула спяваць.

ДД

Стужка навінаў