Патрыярх Кірыл «тэт-а-тэт» паразмаўляе з Лукашэнкам


13-15 кастрычніка патрыярх Маскоўскі Кірыл наведае Менск.

Кіраўнік РПЦ возьме ўдзел у паседжанні святога Сінода ды сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Сустрэча з Лукашэнкам запланаваная на 15 кастрычніка і пройдзе ў фармаце «тэт-а-тэт». Пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі патрыярх Кірыл правядзе паседжанне святога Сінода.

Галоўным пытаннем, якое абмяркуюць на паседжанні, будзе актуальны стан праваслаўнай царквы ва Украіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў