Патрыярх Філарэт склікае сабор для непрызнання Томасу і аднаўлення Кіеўскага патрыярхату


Ганаровы патрыярх Праваслаўнай царквы Украіны Філарэт вырашыў склікаць «Памесны сабор» ліквідаванага летась Кіеўскага патрыярхату. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

«Мы склікаем Памесны сабор, на якім не зацвердзім рашэнне таго сабора, які быў 15 снежня 2018 года. Значыць, ён для нас не абавязковы. Гэтым мы пакажам, што Кіеўскі патрыярхат быў, ёсць і будзе. Сабор мы склікаем на 20 чэрвеня», – сказаў Філарэт.

Паводле Філарэту, ён зможа «захаваць Кіеўскі патрыярхат, які хоць і будзе невялікім, але ператворыцца ў вялікую царкву».

Ён дадаў, што калі б адразу ведаў змест Томасу, то не прыняў бы яго.

Hавiны
Украіна абрала кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы, ім стаў мітрапаліт Епіфаній
2018.12.15 17:40

Нагадаем, 15 снежня 2018 года ўкраінскія царквы аб’ядналіся ў адзіную Праваслаўную царкву Украіны, яе ўзначаліў мітрапаліт Епіфан. Прадстаўнікі РПЦ (Украінская праваслаўная царквы Маскоўскага патрыярхату) пераважна адмовіліся прызнаць яе, але асобныя прыходы пераходзяць у ПЦУ.

Селета Філарэт стаў сцвярджаць, што пры пры перамовах аб стварэнні адзінай украінскай царквы прэзідэнт Пятро Парашэнка ўгаварыў яго зняць сваю кандыдатуру на прадстаяцеля, але паабяцаў неафіцыйнае кіраўніцтва. Цяпер Філарэт кажа, што дамоўленасці парушаныя і крытыкуе дзеянні Епіфанія. Філарэт таксама заяўляў, што Кіеўскі патрыярхат да гэтага часу не ліквідаваны, піша «Украінская праўда».

Hавiны
«Статус-кво радыкальна зменены». Эксперт – пра выклікі і перспектывы ўкраінскай царквы
2019.01.06 16:34

КА belsat.eu

Стужка навінаў