Патоп у Магілёве: тонуць машыны і гаражы. ФОТАФАКТ


Сёння раніцай у горадзе прайшоў моцны дождж.

Сёння раніцай 21 чэрвеня ў Магілёве прайшоў вельмі моцны дождж. Ён нават намыў пясок на паркоўку элітнага дома па вуліцы Левая Дубровенка.

Дождж намыў пясок да паркоўкі каля элітнага дому. Фота: Могилёв Live
Дождж намыў пясок да паркоўкі каля элітнага дому. Фота: Могилёв Live

Пакутуюць і іншыя часткі гораду. Вада падтапіла гаражы на вуліцы Дмітрова.

Залітыя вадою гаражы.
Фота: Могилёв Live

І дарогу на вуліцы Сіманава.

Залітая вуліца.
Фота: Могилёв Live

Паводле рэсурсу Gismeteo.by у Магілёве абяцаюць навальніцу ад 21 да 23 чэрвеня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў