Насупраць гіпермаркета «Гіпа» па вуліцы Гарэцкага ў Менску затапіла праезную частку дарогі.
Вада зацякала нават у грамадскі транспарт – у Twitter з’явіліся фота з затопленага аўтобусу.
У адміністрацыі Фрунзенскага раёна распавялі, з чым гэта звязана. Каля 12.50 на гэтым участку прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння.
Цяпер уцечка спыненая, а раённы рэмаўтаадар кантралюе, каб вада не намерзала.
КА, belsat.eu, паводле tut.by