Патэнцыйнага кандыдата Губарэвіча асудзілі на 15 содняў


Чарговага прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах пастанавілі арыштаваць. Гэтым разам паводле адміністратыўнага артыкулу, паведамляе «Вясна».

19 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну суддзя Анастасія Ляйкоўская пастанавіла арыштаваць на 15 содняў старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, які ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі ў якасці патэнцыйнага кандыдата.

Сведкамі на судзе выступілі амапаўцы Ігар Астапук і Віктар Ахрамовіч. Паводле іх, 7 чэрвеня Губарэвіч выкрыкваў лозунгі «Стоп таракан!», «Свабоду Ціханоўскаму!» і іншыя і прымаў удзел у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй. Віну палітык не прызнаў, адзначыў, што ў той дзень ягоная ініцыятыўная група збірала подпісы за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

«Я разумею, што на фоне пераследу іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты мая гісторыя не самая выключная. Але толькі ўдумайцеся: даваць адміністратыўны арышт за тое, што 7 чэрвеня на Камароўцы звяртаўся да грамадзянаў і заклікаў падысці да пікета, каб паставіць подпіс. Гэтыя «выбары» дакладна ўвойдуць у гісторыю», – заявіў Юрый Губарэвіч у Facebook.

15 сутак за правядзенне пікета па зборы подпісаўРоўна столькі адмерыў мне сёння суд Першамайскага раёна Мінска.Пішу…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Piątek, 19 czerwca 2020

Палітык пакуль на волі, бо сышоў з залі да абвяшчэння рашэння суду.

Нагадаем, што 18 чэрвеня паводле крымінальнай справы быў арыштаваны іншы патэнцыйны кандыдат – Віктар Бабарыка.

Агулам каля 20 судоў за пікеты

Агулам у Менску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў паводле адміністрацыйных справаў паводле артыкулу 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

«А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку», – кажуць праваабаронцы.

Сярод асуджаных таксама старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Яго аштрафавалі на 1080 рублёў. Такі ж штраф атрымаў 83-гадовы Ян Грыб.

Hавiны
Еўрапейскія палітыкі пагражаюць Лукашэнку санкцыямі за рэпрэсіі
2020.06.19 10:16

Галіне Лагацкай, Галіне Жукоўскай, Аксане Няборскай і Віктару Кавалькову прысудзілі штрафы ў памеры па 1215 рублёў, жонцы Мікалая Статкевіча Марыне Адамовіч, актывістам Алане Гебрэмарыям, Міхаілу Варанцову і Арцёму Бабку – па 1350 рублёў штрафу. Сяргей Нагліс мае заплаціць 945 рублёў.

Таксама аштрафаваная актывістка Мая Навумава, але памер штрафу невядомы.

Актывіста Леаніда Кулакова і блогера Эдуарда Пальчыса арыштавалі на 15 содняў. Дзмітрыю Кудраўцу прысудзілі арышт у 10 содняў. Актывістку Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Еву Сапрыгіну асудзілі на 7 содняў арышту.

Hавiны
Арыштаваным актывістам даюць новыя «содні»
2020.06.18 18:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў