Патаўсцеў і пафарбаваў бараду: лідар «Ісламскай дзяржавы» упершыню за 5 гадоў з'явіўся на відэа


Арганізацыя «SITE Intelligence Group», якая адсочвае публікацыі джыхадыстаў у інтэрнэце, паведаміла, што «Al-Furqan Media» (сродак масавай інфармацыі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламскай дзяржава») апублікаваў відэа з лідарам ІД Абу Бакрам аль-Багдадзі.

Апошні раз ён зʼяўляўся на відэа ў 2014 годзе. Пасля гэтага медыі неаднаразова паведамлялі раненні і ліквідацыю тэрарыста.

Hавiны
Арабскія медыі паведамілі пра раненне завадатара ІД
2017.02.12 19:05

На скрыншотах з новага відэа бачна, што цяпер у аль-Багдадзі барада рудога колеру. Раней іракская газета «Al-Araby al-Jadeed» паведаміла, што лідар ІД падрэзаў бараду і пафарбаваў яе. Тады ж паведамлялася, што ён патаўсцеў.

На відэа аль-Багдадзі разам з іншымі тэрарыстамі размаўляе пра бітву за сірыйскі горад Багуз – апошні сірыйскі горад, які знаходзіўся пад кантролем «Ісламскі дзяржавы», паведамляе «SITE Intelligence Group».

Hавiны
СМІ: «Ісламская дзяржава» планавала два тэракты ў Маскве, адзін з іх – ля штаб-кватэры ГРУ
2019.02.26 09:30

Сірыйскія дэмакратычныя сілы заявілі пра поўную ліквідацыю «Ісламскай дзяржавы» ў Багузе ў сакавіку.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў