Пасярод зімы ў Берасці зацвілі фіялкі. Фотафакт


На вуліцы Журавецкай у Берасці можна пабачыць цэлыя градкі кветак, для якіх зіма нібыта і не існуе.

Цёплае надвор’е дазваляе вырошчваць кветкі ў адкрытым грунце, нават ад снегу накрываць не трэба.
Фота: Belsat.eu

Фіялка трохкаляровая або браткі, як яе называюць на Берасцейшчыне, расце на градках у адкрытым грунце. Фотаздымкі кветак зробленыя 15 студзеня, калі прайшла роўна палова каляндарнай зімы. За гэты час берасцейцы так і не пабачылі сапраўднага снежнага надвор’я. А вось грыбы ў лесе і кветкі на агародах гэтай зімой сталі ледзь не звычайнай зʼявай.

Градкі з трохкаляровай фіялкай уздоўж вуліцы Журавецкай у Берасці.
Фота: Belsat.eu

Гаспадар участку, на якім растуць фіялкі, распавёў Belsat.eu, што даўно вырошчвае гэтыя кветкі, і калі раней іх даводзілася накрываць, то зараз праз вельмі цёплае надворʼе рабіць гэтага не трэба. Апошнімі днямі ў Берасці захоўваецца плюсавая тэмпература – днём у сярэднім +6 градусаў.

АС Belsat.eu

Стужка навінаў