Паставіў першы беларускамоўны спектакль у Вільні. 136 гадоў таму нарадзіўся Францішак Аляхновіч


136 гадоў таму нарадзіўся Францішак Аляхновіч.

9 сакавіка 1883 года ў Вільні нарадзіўся беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст і празаік Францішак Аляхновіч. Галоўныя факты пра выбітнага беларуса.

  • Францішак Аляхновіч вучыўся ў той жа гімназіі, дзе і Дзяржынскі ды Пілсудскі
  • Паставіў першы беларускамоўны спектакль у Вільні
  • Ён быў кіраўніком Беларускага савецкага тэатру і Беларускага дзяржаўнага тэатру
  • Асуджаны да 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах за нібыта шпіянаж
  • «У капцюрох ГПУ» першы твор сусветнай літаратуры пра сталінскія канцэнтрацыйныя лагеры з погляду арыштанта
  • Савецкія ўлады абмянялі Аляхновіча на Тарашкевіча, які быў расстраляны ўжо праз 5 гадоў у Курапатах
  • Ягоныя творы забаранялі ўлады Расейскай імперыі, СССР, Нямеччыны і Польшчы
  • Быў застрэлены ў 1944 годзе

belsat.eu

Стужка навінаў