Пастаўкі чыстай расейскай нафты ў Польшчу распачнуцца з 20 траўня


Чыстая расейская нафта па нафтаправодзе «Дружба» пачне паступаць у Польшчу 20 траўня. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Аляксандр Новак, піша meduza.

«Што тычыцца паўднёвага напрамку, там таксама ідзе нармалізацыя сітуацыі. Мы чакаем, што на працягу некалькіх дзён кандыцыйная нафта паступіць на мяжу Славакіі», – сказаў міністр Аляксандр Новак.

Беларусь пачала атрымліваць чыстую нафту з Расеі 2 траўня. Яе немагчыма было адразу пераправіць у Польшчу, бо на беларускіх НПЗ назапасіліся астаткі забруджанай нафты.

Прамыя страты ад забруджвання нафты Новак ацэньваў у 100 мільёнаў долараў.

Hавiны
Брудная нафта: Беларусь патрабуе ў Расеі кампенсацыі ўскосных стратаў
2019.05.17 18:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў