Пастаўкі беларускага паліва ва Украіну абваліліся на 90%


У кастрычніку пастаўкі бензіну А-92 з Беларусі знізіліся ў параўнанні з сярэднемесячным паказнікам бягучага года на 91% да 4 тысяч тон.

Пра гэта ўкраінскаму эканамічнаму выданню enkorr.com.ua паведамілі ў «кансалтынгавай групе А-95» са спасылкай на дадзеныя ўласнага даследавання.

Рэзкае скарачэнне паставак ад асноўнага пастаўшчыка прывяло да дэфіцыту А-92 у аб’ёме 30-35 тыс. т, што складае каля 40% спажывання гэтай маркі. Такі недахоп будзе правакаваць рост коштаў на паліва.

Спажыванне бензіну А-92 ва Украіне ў 2017 годзе складае 80-85 тыс. тон у месяц. З іх на імпарт прыходзіцца 40-45 тыс. тон, якія на 98% напаўняюцца з Беларусі. У кастрычніку 2017 г. імпартныя пастаўкі А-92 склалі 9,7 тыс. т, з якіх усяго беларускія – 4 тыс. т.

Паводле дадзеных enkorr.com.ua, рэзкае зніжэнне паставак звязана з планавым рамонтам на Мазырскі НПЗ, які распачаўся 10 верасня і павінен скончыцца да канца кастрычніка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў