Пасля сюжэту на «Белсаце» чыноўнікі знайшлі грошы для дзетак з асаблівасцямі развіцця


Маленькія жыхары Смаргоншчыны з асаблівасцямі развіцця, якія не маглі наведваць школу праз адсутнасць паліва для аўтобуса і заснежаную дарогу, цяпер зноў могуць вучыцца.

Мясцовая ўлада адмаўляла праблему, але, паводле мясцовых жыхароў, праблемы з аўтобусам і неачышчанай дарогай узнікаюць не першы год.

«Праз тры дні пасля вашага візіту зноў з’явілася паліва, а дарогу ачышчаюць да прыезду аўтобуса. Цяпер сын прапусціў толькі тры дні школы. Летась здаралася і паўтара месяца не было аўтобуса. А пазалетась дык часам толькі два разы на тыдзень вазілі. У нас новая дырэктарка, магчыма, яна не ведала аб праблемах», – кажа жыхарка вёскі Чухны, што за 25 км ад Смаргоні, Юлія Вінакур. Ейны сын Артур Вінакур – вучань другога класу спецыялізаванай школы ў Смаргоні.

16 студзеня на belsat.eu з’явіўся сюжэт аб праблемах з транспартам для дзетак з асаблівасцямі развіцця. У раённай адміністрацыі Смаргоні нашым журналістам распавялі, што пра іх штосьці чулі, але не прызнавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў