Пасля страляніны ў Флорыдзе Трамп прапанаваў узброіць настаўнікаў амерыканскіх школ


Прэзідэнт ЗША не супраць таго, каб дазволіць настаўнікам амерыканскіх школ, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку, мець пры сабе зброю для самаабароны.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Белым доме з вучнямі школы ў Фларыдзе, дзе 14 лютага 19-гадовы Нікалас Круз застрэліў 17 асобаў.

На думку кіраўніка Белага дому, калі б у момант нападу ў кагосьці з настаўнікаў была зброя, трагедыя магла б скончыцца «вельмі хутка» і «менш сумна».

«Гэта было б, скажам так, схаванае нашэнне, калі настаўнік меў бы з сабой схаваную зброю», – заявіў Трамп.

Амерыканскі лідар прапанаваў наймаць на працу ў школы былых вайскоўцаў, а таксама падтрымаў ідэю ўзмацніць жорсткасць сістэму праверак жадаючых набыць агнястрэльную зброю (напрыклад, у 28 штатах няма ўзроставых абмежаванняў для набыцця вінтовак).

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары