Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне


Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае адбываць пакаранне ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

«Жамчужны будзе звяртацца ў Вярхоўны суд з просьбай пераглядзець яго справу», – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Леанід Свецік, які перапісваецца з Жамчужным.

У агульнай суме, з моманту пераводу Міхаіла Жамчужнага ў ліпені 2017 года ў папраўчую калонію Горкі ў дачыненні да яго 26 разоў ужываліся меры дысцыплінарнага спагнання.

Толькі за перыяд з сярэдзіны кастрычніка летась па студзень сёлета, Жамчужны правёў у ШІЗА 35 сутак і адзін месяц у ПКТ.

«Міхаіл ізноў выказвае занепакоенасць, што многія лісты да яго не даходзяць. Яны знішчаюцца і са складаннем пратаколаў, і нават без гэтай працэдуры. Але, па словах Жамчужнага, яго скаргі ўсё-такі даюць плён, бо апошнім часам пасля 10 сутак штрафнога ізалятара палітвязня адправілі не ў ШІЗА, а на тры месяцы ў ПКТ, дзе ўмовы ўтрымання ўсё ж больш мяккія», – кажа Леанід Свецік.

Акрамя таго, Міхаіл Жамчужны паведаміў, што, магчыма, праз яго скаргі пакінуў сваю пасаду начальнік санітарнай часткі калоніі. Менавіта гэты чалавек у свой час пацвярджаў, што арыштанту можна знаходзіцца ў ШІЗА больш за 400 сутак.

«З гэтай нагоды Міхаіл Жамчужны скардзіўся ва ўпраўленне здравааховы, і праз нейкі час той чалавек звольніўся. Таксама ён ізноў будзе звяртацца ў Вярхоўны суд з просьбай пераглядзець яго справу. Дарэчы, пасля яго скаргаў у калоніі палепшылася харчаванне, за што ўсе зняволеныя дзякуюць Жамчужнаму», – дадаў Леанід Свецік.

Hавiны
Падчас малітоўнага сходу анархісты збіралі грошы для палітвязняў
2019.04.07 14:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў