Пасля разгону пратэстаў Лукашэнка ўзнагародзіў сотні міліцыянтаў


На Акрэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя сваякі і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Belsat.eu

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў указ Аляксандра Лукашэнкі пра ўзнагароджанне прадстаўнікоў МУС.

Указ № 305 ад 13 жніўня быў апублікаваны 18 жніўня на pravo.by. Ён прадугледжвае ўзнагароджанне міліцыянтаў «за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў».

Hавiны
«Азадкі былі проста чорна-фіялетавыя». Затрыманы ў Менску распавёў, як гэта было
2020.08.16 19:28

У спісе больш за 650 імёнаў. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы.

З 9 жніўня ў Беларусі праходзяць масавыя акцыі пратэстаў, па ўсей краіне былі затрыманыя больш за 6700 чалавек. Месца перабывання дзясяткаў асобаў не вядомае да гэтага часу.

Затрыманні каля гатэлю «Юбілейны». Мінск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г. фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што падчас паслявыбарчых акцыяў у Беларусі загінулі два чалавекі, больш за 150 асобаў – пацярпелі. Першым чалавекам, які загінуў у часе пратэстаў, стаў мянчук Аляксандр Тарайкоўскі, з ім развіталіся 15 жніўня. Таксама загінуў Аляксандр Віхор, але ў пасведчанні аб смерці, якое атрымалі родныя, напісана, што прычына смерці высвятляецца.

Hавiны
«Тое, што робяць сілавікі, – гэта генацыд». Менчука абстралялі гумовымі кулямі за сто метраў ад дому
2020.08.14 13:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў