Пасля публікацыі пра ўмовы працы медыкаў, звольнілі галоўнага лекара віцебскай больніцы


Сяргей Лазар.
Фота: Віцебскі гарвыканкам

З пасады галоўнага лекара Віцебскай гарадской клінічнай больніцы хуткай медычнай дапамогі звольнілі Сяргея Лазара. Раней на Tut.by выйшаў рэпартаж пра ўмовы працы лекараў у гэтай больніцы.

Галоўнага лекара Віцебскай гарадской клінічнай больніцы хуткай медычнай дапамогі (БХМД) Сяргея Лазара звольнілі з пасады 30 красавіка. Некаторыя лекары выказваюць меркаванне, што кіраўніка ўстановы звольнілі ў сувязі з расповедам пра працу лекараў і медсясцёр у так званай «бруднай зоне» БХМД падчас эпідэміі каронавірусу. Публікацыя пра гэта выйшла на партале Tut.by.

Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя адмовілася ад каментароў для «Белсату». Раней прадстаўніца ведамства Юлія Барадун распавяла, што працоўныя адносіны спыненыя паводле пагаднення бакоў, а публікацыя на інтэрнэт-рэсурсе не мае дачынення да звальнення.

Сяргей Лазар узначальваў Віцебскую БХМД з 2015 году. Раней ён працаваў лекарам у паліклініцы прадпрыемства «Кераміка» і медслужбе УУС аблвыканкаму, узначальваў гарадскую паліклініку № 5, быў намеснікам галоўнага лекара гарадской цэнтральнай паліклінікі.

Інфаграфіка
Новыя лічбы Мінздароўя: 16 705 інфікаваных, 99 смерцяў
2020.05.03 14:12

CK belsat.eu

Стужка навінаў