Пасля працяглай хваробы памерла салістка «Roxette»


Салістка шведскага поп-рок-гурта «Roxette» Мары Фрэдрыксан памерла на 62-м годзе жыцця, паведамляе выданне «Expressen» са спасылкай на менеджара выканаўцы Мары Дымбэрг.

«З вялікай сумам мы вымушаныя абвесціць, што адна з нашых любімых артыстак сышла ад нас. Мары Фрэдрыксан памерла раніцай 9 снежня ў апартаментах пасля працяглай хваробы», – гаворыцца ў заяве Дымберг.

У 2002 годзе ў спявачкі дыягнаставалі рак мозгу. У 2016 годзе «Roxette» абвесцілі аб спыненні канцэртнай дзейнасці.

За сваю гісторыю «Roxette» даў 557 канцэртаў. Чатыры песні гурта траплялі на першае месца ў амерыканскіх чартах «Billboard». А колькасць прададзеных альбомаў перавышае 75 мільёнаў копіяў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў