Пасля пратэстаў прэзідэнт Абхазіі сышоў у адстаўку


Рауль Хаджымба.
Фота: presidentofabkhazia.org

12 студзеня прэзідэнт непрызнанай Рэспублікі Абхазія Рауль Хаджымба накіраваў у парламент дакумент аб складанні паўнамоцтваў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі.

«У дакуменце адзначаецца, што прэзідэнт складае з сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы ў імя міру і захавання стабільнасці ў краіне», – паведамілі ў офісе прэзідэнта Абхазіі.

Hавiны
Пад ціскам масавых пратэстаў у Абхазіі прызначылі паўторныя выбары
2020.01.12 13:03

Рауль Хаджымба узначальваў Абхазію з 2014 года.

У верасні ў Абхазіі адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Рауль Хаджымба. Апазіцыя палічыла вынікі сфальсіфікаванымі, у краіне пачаліся масавыя пратэсты. Падчас акцыі пратэсту 9 студзеня дэманстранты пайшлі на штурм будынку адміністрацыі прэзідэнта ў сталіцы Абхазіі Сухумі.

Пад ціскам пратэстаў Вярхоўны суд Абхазіі адмяніў зацверджаныя раней вынікі вераснёўскіх выбараў прэзідэнта. На 22 сакавіка былі прызначаныя паўторныя выбары.

Паводле абхазскіх законаў, да паўторных выбараў Хаджымба мог выконваць абавязкі кіраўніка рэспублікі, але апазіцыя настойвала на яго адстаўцы ўжо цяпер.

МГ/АА belsat.eu

Стужка навінаў