Пасля пратэстаў 25 кастрычніка ў менскія шпіталі даставілі больш за 20 параненых


Звесткі пра пацярпелых 25 кастрычніка ад выбухаў светлашумавых гранатаў і раненняў гумавымі кулямі апублікавалі ў тэлеграм-суполцы медыкаў «Белые Халаты». У канале сцвярджаецца, што шмат пацярпелых адмаўляюцца ад шпіталізацыі, бо баяцца сілавікоў.

У менскі Вайсковы шпіталь па дапамогу звярнуліся найменей 6 чалавек. Пра характар пашкоджанняў не паведамляецца.

У 6-ы клінічны шпіталь даставілі жанчыну з мінна-выбуховай траўмай і іншародным целам (падобна на аскепак гранаты, на рэнтгене не бачна – верагодна пластык), множнымі ірванымі ранамі ніжніх канцавінаў.

Тым часам Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за апошнія содні ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, 5 шпіталізавалі. Таксама ведамства зняпраўджвае звесткі, пра гібель студэнта БНТУ ад кулявага ранення.

belsat.eu

Стужка навінаў