Пасля нядзелі пахаладае, восень з панядзелку пачне гаспадарыць


4 лістапада ўсё яшчэ будзе цёпла і без ападкаў. Сіноптыкі прагназуюць на нядзелю воблачнае з праясненнямі надвор’е. Толькі ноччу пераважна па ўсходзе пройдуць невялікія дажджы. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём – 6-12 градусаў цяпла.

Але ўжо пасля выходных гаспадарыць пачне сапраўдная восень. Тэмпература ў панядзелак складзе ў Менску 6-8 градусаў цяпла. Пры гэтым тэмпература паветра паволі будзе паніжацца на працягу тыдня. Чакаюцца дажджы, туманы і воблачнае неба.

Стужка навінаў