Пасля непагадзі пяціпавярховік у Гомлі застаўся без даху. Як Беларусь перанесла стыхію (ФОТА)


Ад вечара 1 ліпеня залева з градам і моцным ветрам прайшлася па ўсіх вобласцях краіны.

Паводле дадзеных МНС, вецер дасягаў хуткасці 29 м/с. Зафіксаваныя 446 выпадкаў падзення дрэваў, пашкоджаныя 25 аўтаў.

У Гомлі паваленыя дзясяткі дрэваў, перакуленыя прыпынкі і пашкоджаныя прыпаркаваныя аўты. У Навабеліцы ў мікрараёне Хутар на вуліцы Белага, 16 сарвала дах з жылога шматкватэрнага пяціпавярховіка.

Пацярпеў дах чыгуначнага вакзалу Гомля. З яго сарвала некалькі лістоў.

МНС не паведамляе пра пацярпелых.

Таксама ад урагану пацярпелі іншыя населеныя пункты. У Хойніках, Добрушы, Мазыры, Светлагорску і Рэчыцы таксама моцныя пашкоджанні ў гарадской інфраструктуры.

Без электрычнасці засталіся 200 населеных пунктаў, 50 ферм у Пінскім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Драгічынскім, Іванаўскім раёнах.

ДР belsat.eu

Фота з сацсетак

Стужка навінаў