Пасля начнога затрымання ва Уруччы ў шпіталь трапіў бізнес-аналітык Андрэй Кінаш


Пасля начных затрыманняў 5 студзеня ва Уруччы ў больніцы апынуўся бізнес-аналітык кампаніі «HES FinTech» Андрэй Кінаш, піша dev.by.

5 студзеня ў сталічным мікрараёне Уручча невядомыя ў масках брутальна затрымлівалі мясцовых жыхароў. Паводле відавочцаў нападу, Андрэй Кінаш выйшаў на вуліцу, падышоў да суседзяў. У гэты момант на людзей наляцелі невядомыя ў чорным. Нападнікі былі не ў форме, але ў масках, іх было каля 15 асобаў. Нападнікі моцна стукнулі Андрэя аб сценку. У выніку ён трапіў у больніцу.

«Андрэй цяпер у 5-й гарадской клінічнай больніцы. Выйшаў на сувязь сам, сёння ранкам, недзе а шостай гадзіне. Вельмі моцна кружыцца галава. Адчувае боль пры рэзкіх рухах, чуе шум у вушах. Ляжыць пад кропельніцай, стан слабы, але трымаецца. Папярэдні дыягназ – ЧМТ сярэдняй ступені», – распавядаюць сваякі Андрэя.

Андрэй Кінаш – адзін з галоўных бізнес-аналітыкаў кампаніі «HES FinTech». У яго дзве дачкі, 11 і 6 гадоў, і 4-гадовы сын. Верагодна, пасля больніцы яго будуць судзіць паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Hавiны
Імёны затрыманых ва Уруччы, Новай Баравой і на Захадзе
2021.01.06 10:04

Паводле Telegram-каналу «Белыя халаты», акрамя Андрэя Кінаша 5 студзеня пасля затрыманняў шпіталізавалі яшчэ прынамсі дваіх жыхароў Менску: Віктара Мароза і Дзмітрыя Чыстова.

Абноўлена
У менскіх дварах амапаўцы масава затрымліваюць жыхароў
2021.01.05 23:38

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў