Пасля лістоў ад ананіма ў Менску эвакуявалі людзей з аэрапорту, вакзалу і чатырох гасцініц ФОТА


19 жніўня 2019 года. Міліцыянт каля гасцініцы «Беларусь» пасля эвакуацыі жыхароў і персаналу. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Пасля паведамлення аб «замінаванні» праз электронную пошту сапёры шукаюць небяспечныя прадметы на вакзале і ў аэрапорце, а таксама ў гасцініцах «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная». Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава.

Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Менгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь» і «Гарні». Яны паведамлялі, што атрымалі ад невядомага электронныя лісты пра нібыта закладзеную выбуховую прылад ў будынках.

Пазней такія ж паведамленні прыйшлі на электронныя адрасы аэрапорту, вакзалу, гасцініц «Юбілейная» і «Вікторыя Алімп Гатэль», дадала Вольга Чамаданава.

19 жніўня 2019 года. Гасцініца «Юбілейная» пасля паведамленняў аб замінаванні будынку. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
19 жніўня 2019 года. Супрацоўнікі МУС чакаюць каля гасцініцы «Юбілейная» пасля паведамлення аб замінаванні. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Пастаяльцы менскіх гатэляў пасля эвакуацыі з нагоды паведамленняў аб замінаванні будынкаў. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Эвакуяваныя пастаяльцы гатэлю «Беларусь». Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
19 жніўня 2019 года. Менскі вакзал пасля эвакуацыі людзей у сувязі з ананімным паведамленнем аб замінаванні. Фота – прэс-служба МУС РБ

На месцы неадкладна адправіліся сапёры і следчыя. Людзей з вышэй названых будынкаў эвакуявалі, цяпер адмыслоўцы шукаюць там выбуховыя прыстасаванні.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў