Пасля крытычнага допісу ў Facebook звольнілі галоўнага інфекцыяніста Менску


Галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Мікіта Салавей напярэдадні апублікаваў у сваім Facebook спіс медыкаў, якіх затрымалі і асудзілі за апошні тыдзень. Галоўны інфекцыяніст сталіцы раскрытыкаваў улады. Сёння стала вядома, што лекара звольнілі.

Галоўны інфекцыяніст Менску Мікіта Салавей апублікаваў у сваім Facebook спіс медыкаў, якіх затрымалі або пакаралі за апошні тыдзень. Раней Мікіта Салавей стаў сябрам Каардынацыйнай рады.

«А цяпер у мяне пытанне да часовай улады і непасрэдных выканаўцаў замоўленых справаў – ілжэсведкаў і так званых суддзяў: Вы там усе дарэшты ах… ці што? Няўжо вы думаеце, што медыкі не здольныя па выніку пастаяць за сябе і за калегаў? Ці вы не збіраецеся жыць у гэтай краіне, калі ўсё скончыцца перамогай справядлівасці і дабра? (А па-іншаму і быць не можа, ужо ў гэтым нас не пераканаць)», – напісаў Мікіта Салавей.

Мікіта Салавей.
Фота: Facebook

Праз дзень пасля гэтага допісу стала вядома, што Мікіта Салавей больш не займае пасаду галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста Менску, паведамляе TUT.by. На гэтую пасаду прызначылі намесніка галоўнага лекара Менскай інфекцыйнай больніцы Святаслава Вельгіна.

Мікіта Салавей – адзін з самых вядомых беларускіх інфекцыяністаў. Ён аўтар больш як 80 навуковых публікацыяў, сябра Еўрапейскага таварыства клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных хваробаў (ECSMID), Еўрапейскай акадэміі неўралогіі (EAN), Міжрэгіянальнай асацыяцыі клінічнай мікрабіялогіі і антымікробнай хіміятэрапіі (МАКМАХ), Балтыйскай сеткі пераадолення антыбіяцікарэзістэнтавасці (BARN).

Hавiны
Яшчэ адзін журналіст пакінуў «Прессбол». Са снежня з выдання сышлі 12 працаўнікоў
2021.01.26 11:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў