Пасля галадавання Таццяну Канеўскую з маці-328 шпіталізавалі, заўтра будзе аперацыя


Таццяна Канеўская

У выніку галадавання ў Таццяны Канеўскай у пятніцу здарыўся прыступ.

Пра гэта яна распавяла Belsat.eu. У жанчыны запаліўся жоўцевы пузыр, заўтра яго будуць выдаляць.

Тым не менш Таццяна Канеўская кажа, што настрой у «яе баявы»:

«У пятніцу я была ў Менску, падавала зварот генпракурору Аляксандру Канюку наконт сустрэчы з ім, якую перанеслі. Таксама падавала зварот старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу з прапановай правесці пазачарговы пленум Вярхоўнага суду – каб змяніць судовую практыку па ўжыванні артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў».

Жанчына адзначыла, што іншыя ўдзельніцы Руху маці 328 цяпер «у чаканні»:

«Качанава (кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі) абяцала, што ніхто не сыдзе з сесіі, пакуль не будуць прынятыя змены ў з законапраект з карэктыроўкамі артыкулу 328».

Паводле Таццяны Канеўскай, удзельніцы руху разумеюць, што закон з улікам паправак будзе ўжывацца ў адносінах да тых, хто будзе праходзіць паводле артыкулу 328 у будучыні. Маці-328 спрабуюць дамагчыся перагляду справаў тых, хто адбывае пакаранне цяпер.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары