Пасля Еўрапейскіх гульняў па Менску пройдуць азіяцкія вайскоўцы


У парадзе 3 ліпеня ў Менску возьмуць удзел прадстаўнікі васьмі краінаў. Традыцыйна шэсцем пройдуць вайскоўцы Узброеных сілаў Расеі і Народна-вызваленчай арміі Кітаю.

Hавiны
Першая рэпетыцыя параду ў Менску: тэхніка прайшла па ўскрайку гораду
2019.05.23 23:55

Таксама ўпершыню плануецца ўдзел групаў ад Узброеных Сілаў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, перадае БелТА.

Сам парад пачнецца а 21:00 з пралёта над горадам баявых самалётаў і верталётаў ваеннай авіяцыі Беларусі і Расеі. Перад трыбунамі сярод іншага пранясуць сцяг СССР, за імі пройдуць штандары франтоў, якія вызвалялі Беларусь.

У парадным страі пранясуць баявыя сцягі партызанскіх фармаванняў часоў вайны, пасля якіх пройдзе партызанскі парадны разлік.

Праход механізаванай калоны ўзначаліць савецкі танк Т-34. Завершыцца святочнае шэсце войскаў Менскага гарнізона пляц-парадам зводнай роты ганаровай варты Менскай ваеннай камендатуры.

Агулам у парадзе прымуць удзел больш за 5 тыс. вайскоўцаў, больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, каля 50 самалётаў і верталётаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў