Пасля бойкі на Зыбіцкай памёр 46-гадовы мужчына


31 снежня ў адным з бараў на вуліцы Зыбіцкай ў Менску здарыўся канфлікт і завязалася бойка паміж двума мужчынамі. У выніку адзін з яе ўдзельнікаў, 46-гадовы менчук, памёр да прыезду хуткай дапамогі, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Дзве кампаніі мужчын адпачывалі ў бары на вуліцы Зыбіцкай. У 46-гадовага жыхара сталіцы ўзнік канфлікт з мужчынам з іншай кампаніі. Прычынай стала спроба аднаго з іх станчыць на стале. 46-гадовы менчук зрабіў заўвагу, якая не спадабалася мужчынам з іншай кампаніі і атрымаў праз гэта тры ўдары ў твар. Ён памёр на месцы да прыезду медыкаў.

Міліцыя затрымала 28-гадовага жыхара Горадні, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 144 ( «Прычыненне смерці па неасцярожнасці») КК Беларусі. Санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў