Пасля акцыі міліцыянты хацелі забраць у «зялёных» гукавое абсталяванне


Пасля сканчэння «Чарнобыльскага шляху», калі ўдзельнікі ўжо збіраліся разыходзіцца і збіралі абсталяванне, да «зялёных» падышлі міліцыянты і хацелі забраць гукавое абсталяванне.

«Міліцыянты сказалі, што ў Цэнтральным РУУС ёсць заява нейкай асобы пра тое, што была скрадзеная апаратура. Яны пачалі сцвярджаць, што гэта і ёсць тая апаратура. Перапісалі мае дадзеныя, запытваліся, куды мы павязем», – распавёў першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук.

Міліцыянты вырашылі адвесці «зялёных» у Цэнтральны РУУС, патэлефанавалі сваім кіраўнікам, але там ім сказалі, што нікога не трэба прывозіць.

У выніку абсталяванне засталося ў удзельнікаў акцыі і цяпер яны вяртаюцца дадому.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў