Пасля 30 сутак арышту выйшаў на волю супрацоўнік «Горадня Азот»

А 6:50 ранку 26 лістапада пасля 30 сутак арышту з гарадзенскага ІЧУ выйшаў на волю супрацоўнік «Горадня Азот», сябра незалежнага прафсаюзу прадпрыемства Аляксандр Жук. Сустракаць яго прыйшлі каля 20 чалавек, сябры, родныя і калегі з прадпрыемства.

А 6:50 ранку 26 лістапада пасля 30 сутак арышту з гарадзенскага ІЧУ выйшаў на волю сябра незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» Аляксандр Жук. Фота: belsat.eu

«Пачуваюся добра. Першыя два тыдні цягнуліся даволі доўга. А пасля было ўжо прасцей. Прачытаў 15 кніг. Удзячны за ўсе лісты падтрымкі», – сказаў на выхадзе Аляксандр.

26 кастрычніка на «Горадня Азот» распачаўся страйк. Аляксандр Жук планаваў далучыцца да яго, але раніцай 27 кастрычніка знік. Толькі ўвечары стала вядома, што Аляксандр быў затрыманы і ўвесь гэты час знаходзіўся ў КДБ.

28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёну Горадні асудзіў яго на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд падтрымаў версію міліцыі, што Аляксандр Жук удзельнічаў у двух гарадзенскіх маршах супраць фальсіфікацыяў вынікаў выбараў і збіцця людзей.

Belsat.eu

 

Hавiны