Пасла Ватыкану ў Беларусі пераводзяць у Гандурас


12 лістапада Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра, які ёсць апостальскім нунцыем у Беларусі, афіцыйным прадстаўніком Ватыкану ў Лацінскую Амерыку, у Гандурас.

Як паведамляе Catholic.by, арцыбіскуп працягне сваю дыпламатычную місію ў Беларусі прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.

Hавiны
«Сітуацыя неідэальная». Пасол Ватыкану ў Беларусі – пра візіт Папы
2017.11.13 11:24

Габар Пінтэр нарадзіўся ў 1964 годзе. Стаў святаром у 1988 годзе, а ў 1996 годзе стаў працаваць у дыпламатычных прадстаўніцтвах Ватыкану. Служыў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

13 траўня 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў