Пашыньяна вылучылі на пасаду прэм'ер-міністра


Лідара пратэстаў супраць Сэржа Саргсьяна афіцыйна зацвердзілі кандыдатам на кіроўную пасаду. Гэткае рашэнне прынялі на пасяджэнні фракцыі.

Сам Пашыньян паведаміў, што ў выпадку зацвярджэння на пасадзе прэмʼера Арменіі ён распачне падрыхтоўку да пазачарговых парламенцкіх выбараў.

Тры фракцыі парламента – Дашнакцуцюн, «Елк» і «Царукян» заявілі, што будуць галасаваць за выбранніка народа. Рэспубліканская партыя, якую ўзначальвай Саргсьян, свайго кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра вырашыла не вылучаць.

Нікол Пашыньян у сярэдзіне красавіка ўзначаліў акцыі пратэсту супраць абрання прэмʼер-міністрам Сэржа Саргсьяна, які займаў 10 гадоў пост прэзідэнта Арменіі. 23-га красавіка Саргсьян заявіў пра сваю адстаўку. У той жа дзень прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісʼян прыняў адстаўку ўрада.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў