Пашыньяна падтрымалі 59 дэпутатаў, супраць прагаласавалі 42.
Кандыдатуру Пашыньяна зацвердзілі з другой спробы. 1 траўня за апазіцыйнага лідара не прагаласавалі прадстаўнікі кіроўнай Рэспубліканскай партыі, якую ўзначальваў Саргсьян.
Пасля аднаўлення масавых пратэстаў рэспубліканцы пагадзіліся правесці паўторныя выбары прэм’ера 8 траўня, на якіх зноў была вылучана кандыдатура Пашыньяна.
За лідара блоку «Ельк» прагаласавалі 12 рэспубліканцаў, якія зʼяўляюцца бізнесменамі або прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў. Астатнія парламентарыі-рэспубліканцы не падтрымалі ягоную кандыдатуру.
Нікол Пашыньян у сярэдзіне красавіка ачоліў акцыі пратэсту супраць абрання прэмʼер-міністрам Сэржа Саргсьяна, які займаў 10 гадоў пост прэзідэнта Арменіі. 23-га красавіка Саргсьян заявіў пра сваю адстаўку. У той жа дзень прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісʼян прыняў адстаўку ўрада.
ДР belsat.eu