Пашукавікі знайшлі абломкі самалёта «EgyptAir»


Часткі зніклага лайнера «EgyptAir» выявілі на поўдзень ад грэцкай выспы Карпатос.

Раней агенцтва Reuters паведамляла пра тое, што на месцы знікнення самалёту пашукавікі знайшлі выратавальныя камізэлькі.

Паводле апошняй інфармацыі CNN, грэцкія сілы, якія вядуць пошукі самалёта, «заўважылі два абʼекты на паверхні вады ў моры ў 50 мілях на паўднёвы ўсход ад месца, дзе самалёт знік з радараў».

«Знаходка была зробленая ў межах раёну палётнай інфармацыі каірскага рэйсу», – кажа прадстаўнік грэцкага войска Васіліс Белецтаціс.

Авіякампанія пацвярджае знаходку.

«Мы знайшлі абломкі», – заявіў віцэ-прэзідэнт «EgiptAir» Ахмэд Адэл.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі «EgiptAir», які ляцеў з Парыжа ў Каір рэйсам MS804, прапаў з радараў раніцаю ў чацвер над Міжземным морам у паветранай прасторы Егіпта. На борце было 56 пасажыраў і 10 сябраў экіпажу.

Паводле самай распаўсюджанай версіі, імаверная прычына здарэння – тэракт.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў