У конкурсе-апытанцы, арганізаваным РУП «Белпошта», марка з выявай біятланісткай набрала 349 галасоў. На другім месцы – скандальная марка, з якой «выкрэслілі» Украіну.
Дызайнерам маркі-пераможцы выступіла Алена Мядзведзь.
Другое месца заняў паштовы блок «70 гадоў вызвалення Беларусі і Расеі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» – 217 галасоў (мастак Сяргей Ульяноўскі).
[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]
Выданне гэтай маркі суправаджалася скандалам. Першапачаткова ў праекце ўдзельнічала і Украіна, а марка мусіла называцца «70 гадоў вызвалення Беларусі, Расеі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». У сярэдзіне сакавіка мінулага года блок прыбралі са старонкі «Белпошты», а 25 сакавіка прадставілі яе новы варыянт. «Укрпошта» адмовілася ад падрыхтоўкі да выпуску сумеснай маркі, таму што з такой просьбай выступілі ўкраінскія філатэлісты (акурат у той час адбывалася анексія Крыму).
На трэцім месцы – паштовы блок «Сабор беларускіх святых. Трыпціх, XXI ст.» з 92 галасамі (дызайн Алены Мядзведзь).
[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]