Паштальёнцы, якая «зліла» звесткі міліцыянтаў, далі 3 месяцы арышту


Паштальёнка Ларыса Танкашкур на судзе

У канцы верасня, пасля жорсткага затрымання ўдзельнікаў дваровага сходу, паштальёнка Ларыса Танкашкур даслала адміністратару тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %» звесткі міліцыянтаў: імёны і адрасы падпісантаў выдання МУС «На страже», што яна ўзяла на працы.

22 студзеня Ларысу Танкашкур пакаралі трыма месяцамі арышту за незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці. Такое рашэнне агучыла суддзя Першамайскага суда сталіцы Таццяна Ліннік.

Следчыя кваліфікавалі дзеянні паштальёнкі як незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную таямніцу іншай асобы, без згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых (ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэксу).

У справе пацярпелымі прызналі 35 чалавек: гэта работнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намеснік начальніка ДАІ і нават ужо звольненыя міліцыянты.

Hавiны
«Помсцяць»: паштальёнка тлумачыць, чаму «зліла» адрасы міліцыянтаў. Ёй пагражае да трох гадоў няволі
2020.12.19 07:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў