«Пашкоджаныя два легкавікі». На дзвюх паверхах новабудоўлі ў Менску абваліліся перакрыцці


Жыхар Менску Арцём даслаў гэты здымак рэдакцыі «Tut.by»

На апошніх паверхах дому, што будуецца на праспекце Дзяржынскага ў Менску, абваліліся стольныя перакрыцці. Паводле МНС, у выніку здарэння пашкоджаныя два легкавікі. Ахвяраў няма.

Відавочцам здарэння стаў адзін з чытачоў «Tut.by». Мужчына распавёў журналістам, што пачуў моцны грохат, а потым пабачыў, што на 18-19 паверхах новабудоўлі абваліліся перакрыцці.

30 лістапада 2019 года. У новабудоўлі на праспекце Дзяржынскага ў Менску абваліліся перакрыцці. Фота – МНС Беларусі

ДД belsat.eu

Стужка навінаў