Пасажыр трактара выпаў з кабіны, і яго пераехаў прычэп


34-гадовы кіроўца «Mercedes-Benz Sprinter» ехаў па трасе Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын з боку Баранавічаў у напрамку Стоўбцаў.

На 22-м кіламетры дарогі ён на высокай хуткасці сутыкнуўся з трактарам з прычэпам. Абодва зʼехалі ў кювет, дзе 45-гадовы пасажыр трактара выпаў з кабіны, і яго пераехаў прычэп. Мужчына памёр у шпіталі.

Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў траўму жывата, закрыты пераломам правага сцягна, адкрыты пераломам правай галёнкі, множныя ўдары галавы, з аўта яго даставалі ратавальнікі. Трактарыст не пацярпеў.

ДР belsat.eu паводле УУС Менаблвыканкама

Стужка навінаў