Пасадзілі на 25 гадоў за тое, што намалявала «Пагоню»


Ім было па 16-17 гадоў, яны любілі беларускую мову і віталіся «Жыве Беларусь!». За гэта атрымалі прысуды: чатыры расстрэлы, астатнім – ад 10 да 25 гадоў.

У апошні момант расстрэлы замянілі 25 гадамі лагераў. Выпускнікі Глыбоцкай настаўніцкай семінарыі марылі пра незалежную Беларусь у сталінскія часы. Разам з аднадумцамі з Пастаўскай настаўніцкай семінарыі яны аб’ядналіся ў Саюз беларускіх патрыётаў. Так сустрэліся будучыя муж і жонка Антось Фурс і Алеся Умпіровіч.

«Нас пачалі арыштоўваць, сказалі нікуды не разыходзіцца, – узгадвае Антон Фурс. – Ну што мы будзем рабіць? Сумна. Узялі, вечарыну [зладзілі – рэд.]. Адзін на гармоніку граў, танчылі… Нешта прыносілі на стол. І а дванаццатай ночы заяўляюцца…» – узгадвае Антон Фурс.

Ён атрымаў 15 гадоў канцлагераў. Алеся Умпіровіч – 25. За тое, што намалявала герб «Пагоня», пад якім моладзь прысягала на вернасць Беларусі.

alesia umpirovich furs

Пра тое, як адбываліся арышты, што палітычныя вязні пасля смерці Сталіна зрабілі з тымі, хто на іх данёс, і як патрыёты вярталіся ў Беларусь, глядзіце ў новым тэлерэпартажы «Белсату» «Чалавек з ГУЛагу» (відэа вышэй).

Стужка навінаў