Пару з Італіі арыштавалі за здзекі і згвалтаванне беларускі


Пара з Італіі 12 гадоў прымала на аздараўленне беларускую дзяўчынку з раёну, пацярпелага ад аварыі на ЧАЭС. Увесь гэты час над беларускай здзекаваліся.

Цяпер беларусцы 22 гады. У 2014 годзе яна трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ, калі ехала на ровары, і атрымала інваліднасць. Страхавая кампанія выплаціла ёй 2 млн 212 тысяч еўра. Аднак беларуска аб выплаце нічога не ведала, гэтыя грошы былі прысвоены прымаючай яе італьянскай парай, паведамляе TUT.by са спасылкаю на італьянскую прэсу.

Раней беларуска распавяла «прыёмнай маці», што была згвалтаваная сужыцелем італьянкі, калі была яшчэ няпоўнагадовай. Пасля гэтага яе выселілі з дому ў аднапакаёвую кватэру, якая, як піша італьянская прэса, была непрыдатная для жыцця з улікам яе фізічнага стану.

Цяпер 71-гадовы мужчына і 59-гадовая жанчына арыштаваныя паліцыяй. Іх абвінавачваюць у злачынствах, звязаных са здзекамі, махлярствам і сексуальным гвалтам.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў