Партугальская фірма выпусціла пакункі цукру з малюнкамі беларускі


Цукар з малюнкамі распаўсюджваецца праз буйную сетку Sidul, якая пастаўляе яго ў кавярні.

На ілюстрацыях Волі Кузьміч намаляваныя персанажы розных узростаў: дзяўчаты з хлопцамі і гітарамі, моладзь едзе на фестываль, долькі кавуна танчаць у пары.

Воля распавядае, што ейныя героі ўжо з’яўляліся ў рэкламе іншых прадуктаў.

«Напрыклад, кампанія Nescafe у Беларусі ў мінулым годзе рабіла з імі рэкламу. Увесну я завяршыла вялікі анімацыйны ролік для шведскіх муніцыпалітэтаў, дзе ў тым ліку некалькі з гэтых персанажаў распавядаюць пра актуальныя трэнды ў развіцці грамадства».

Мастачка працягвае выкарыстоўваць персанажы і ў новых сюжэтах.

«Пасля маёй публікацыі ў сацсетках фрэнды пачалі пісаць, што ўжо даўно прывозяць гэтыя пакуначкі ў якасці сувеніраў, але не падазравалі, што яны з беларускімі каранямі!»



ДР belsat.eu

Стужка навінаў