ЦВК паведаміў, колькі выбарнікаў узялі ўдзел у датэрміновым галасаванні
Паводле звестак цэнтральнай выбарчай камісіі, пасля трох дзён датэрміновага галасавання свае галасы ўжо аддалі 16,7 % выбарнікаў – прыкладна кожны шосты.
Актыўней за іншых галасуюць у Гомельскай вобласці (19,07 %) і ў Магілёўскай (18,76 %), сцвярджае ЦВК. У той час, як у Берасцейскай вобласці менш спяшаюцца на выбарчыя ўчасткі (14,1 %).
Чытайце таксама >>>> У Менску на ўчастках працуюць «карусельшчыкі»
У відэазвароце, апублікаваным учора на сайце vybory2016.by, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заклікала прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, нават каб прагаласаваць супраць усіх.
НМ, belsat.eu, паводле rec.gov.by