Парламентары АБСЕ асудзілі расейскія газавыя праекты


Паседжанне ПА АБСЕ 7 ліпеня.
Фота: flickr.com/photos/oscepa/

Камітэт палітычных пытанняў і бяспекі Парламенцкай асамблеі АБСЕ 7 ліпеня прыняў літоўскую рэзалюцыю супраць газавых праектаў «Паўночная плынь – 2» і «Турэцкая плынь».

Hавiны
Медыі: ЗША рыхтуюць санкцыі з-за газапроваду «Паўночная плынь – 2»
2018.08.19 11:17

Згодна з дакументам, будаўніцтва газаправодаў ёсць патэнцыйным сродкам палітычнага і эканамічнага прымусу залежных ад паставак энергарэсурсаў дзяржаў. Такую фармулёўку ўнеслі ў рэзалюцыю амерыканскія парламентарыі, паведамляе РИА «Новости».

Як заявіў кангрэсмен Лі Зелдын, Расея хоча ўзмацніць залежнасць Еўропы ад сваіх энергарэсурсаў. Ад гэтага могуць пацярпець краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, адзначыў ён.

Hавiны
Матэўш Маравецкі: Газаправод «Паўночная плынь – 2» – новая расейская гібрыдная зброя
2018.05.28 14:02

Таксама, папраўкі ЗША прапануюць краінам АБСЕ далучыцца да глабальнага рынку прыроднага газу ды падтрымліваць адно аднаго ў стрымліванні і і спыненні спробаў выкарыстоўваць пастаўкі энергарэсурсаў як сродак эканамічнага прымусу.

«Паўночная плынь – 2» прадугледжвае пракладку дзвюх нітак газаправода па Балтыйскім моры ад Расеі да Германіі. У межах «Турэцкай плыні» плануецца пабудаваць з Краснадарскага краю Расеі па дне Чорнага мора дзве ніткі газаправоду: адну – турэцкім спажыўцам, другую – у краіны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Hавiны
«Паўночную плынь – 2» пачалі будаваць у водах Фінляндыі
2018.12.23 12:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў