Парламент Паўночнай Македоніі ўхваліў пратакол аб уступленні краіны ў NATO, паведамляе interfax.ru.
Парламентарыі падтрымалі дакумент аднагалосна. Пасля галасавання ля будынку заканадаўчага органа паднялі сцяг NATO.
Цырымонія падпісання пратакола аб далучэнні Паўночнай Македоніі да Паўночнаатлантычнага альянсу адбылася 6 лютага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі. Пасля таго як усе 29 краіны NATO ратыфікуюць пратакол Паўночная Македонія стане трыццатым чальцом альянсу. Адзіная краіна ў NATO, якая пакуль не ўхваліла далучэнне Паўночнай Македоніі да альянсу, – гэта Іспанія. Чакаецца, што дакумент будзе ратыфікаваны іспанскім парламентам толькі ў сакавіку.
«Сяброўства ў самым магутным у свеце ваенна-палітычным альянсе з’яўляецца прывілеяй, але таксама велізарнай адказнасцю», – сказаў прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пэндараўскі перад галасаваннем.
У 2018 годзе Грэцыя і Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні Македоніі ў Паўночную Македонію. Сітуацыя вакол назвы гэтай краіны перашкаджала збліжэнню Македоніі з ЕЗ і NATO, паколькі супраць назвы Рэспубліка Македонія выступала Грэцыя, адна з абласцей якой таксама называецца Македоніяй.
ІІ belsat.eu