Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру і ўраду


Парламент Аўстрыі выказаў недавер федэральнаму канцлеру Зэбаст’яну Курцу і яго ўраду. Галасаванне адбылося падчас экстраннага пасяджэння Нацыянальнага савету ў Вене 27 траўня, паведамляе DW.COM.

Вотум недаверу ініцыявала Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), дэпутаты якой маюць 52 мандаты ў 183-мясцовым парламенце. Раней пра гатовасць выказаць недавер канцлеру заявіў старшыня Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Норберт Хофэр, якой належыць 51 мандат.

Да нядаўніх часоў АПС уваходзіла ў кіруючую кааліцыю з Аўстрыйскай народнай партыяй (АНП), якую ўзначальвае Курц і якая мае 62 мандаты. Курц разарваў кааліцыйны пагадненне з правапапулісцкай АПС пасля публікацыі 17 траўня нямецкімі выданнямі Spiegel і Süddeutsche Zeitzung відэазапісы з сустрэчы былога віцэ-прэм’ера Аўстрыі і экс-кіраўніка АПС Хайнца-Крысціяна Штрахе з невядомай грамадзянкай Расеі, якая прапануе грошы і падтрыманне на выбарах у абмен на паслугі. Відэа было знята на Ібіцы ў ліпені 2017 гаду – незадоўга да апошніх парламенцкіх выбараў у Аўстрыі ў кастрычніку.

Усе міністры ад АПС сышлі ў адстаўку. Прэзідэнт Аўстрыі Александэр ван дэр Бэлен пасля перамоваў з Курцам выступіў за правядзенне датэрміновых выбараў у верасні.

Hавiны
Канцлер Аўстрыі Курц запрасіў Лукашэнку ў Вену
2019.03.29 10:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў