ПАРЕ выступіла за актывізацыю супрацы з Беларуссю


24-25 чэрвеня беларускія дэпутаты Алена Анісім і Дзмітрый Шаўцоў пабывалі ў Страсбургу на летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Дэпутаты ўзялі ўдзел у пасяджэннях Камісіі ПАРЕ ў палітычных пытаннях і дэмакратыі ды правялі двухбаковыя сустрэчы з дырэктарам Рады Еўропы ў палітычных пытаннях Аляксандрам Гесэлем у Страсбургу.

Афіцыйны сайт беларускага парламента паведамляе, што «бакі канстатавалі дасягнуты ў апошні час прагрэс ва ўзаемадзеянні з Радаю Еўропы». А таксама «выказаліся за актывізацыю супольнай з беларускім парламентам працы».

25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы пасля 8-гадзіннай дыскусіі прыняла рэзалюцыю, у якой запрасіла расейскую дэлегацыю вярнуцца да працы – без абмежавання права голасу.

У 2014 годзе за анексію Крыму і вайну на Данбасе Рада Еўропы наклала на Расею санкцыі, пазбавіўшы расейцаў права голасу ў ПАРЕ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў